ДАВЕДАЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Адрас: 222161, г. Жодзіна, вул. 40 год Кастрычніка, 7

E-mail: zhodik@zhodino.gov.by
(для дзелавой перапіскі)

Прыёмная - «гарачая лінія»:
+375 (1775) 4-87-33

Факс: +375 (1775) 4-80-55

Рэгістрацыя дзелавой перапіскі:
+375 (1775) 4-89-83

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»:
142

Выборы-2019

Старшыня гарвыканкама

Шары Юрый Аляксандравіч

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта (далей - гарвыканкам), кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні і кіраўніка справамі гарвыканкама, арганізуе ўзаемадзеянне гарвыканкама з гарадскім Саветам дэпутатаў, Мiнскім абласным выканаўчым камітэтам (далей - аблвыканкам), эканамічным судом Мінскай вобласці, камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамi іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, гарадскімі органамі: пракуратурай, Жодзінскім гарадскім аддзяленнем упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці, судом.

Прадстаўляе гарвыканкам ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і грамадзянамі.

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці горада.

Прызначае прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў, акцыі (долі ў статутным фондзе) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці горада.

Кіруе грамадзянскай абаронай на тэрыторыі горада, ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй планавання і забеспячэннем выканання мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне.

Каардынуе на тэрыторыі горада работу па ахове грамадскага парадку і правоў грамадзян.

Курыруе пытанні дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі горада і каардынуе дзейнасць:

  • аддзела ўнутраных спраў гарвыканкама;
  • аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама;
  • аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай працы гарвыканкама;
  • сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці гарвыканкама;
  • фінансавага аддзела гарвыканкама;
  • юрыдычнага сектара гарвыканкама.

З'яўляецца намеснікам начальніка зоны тэрытарыяльнай абароны Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна.

З'яўляецца старшынёй камісій:

  1. конкурснай па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
  2. па атэстацыі дзяржаўных служачых структурных падраздзяленняў гарвыканкама, кіруючых работнікаў арганізацый камунальнай уласнасці;
  3. паводле падліку стажу дзяржаўнай службы, стажу работы па спецыяльнасці, у галіны работнікаў гарвыканкама;
  4. па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.

З'яўляецца старшынёй Савета па забеспячэнні законнасці і грамадскай бяспекі на тэрыторыі горада Жодзіна.

Каардынуе дзейнасць Савета кіраўнікоў арганізацый горада пры гарвыканкаме.


ЗАЦВЕРДЖАНА

распараджэнне старшыні Жодзінскага гарвыканкама
ад 2017/02/14 № 39к

Размеркаванне абавязкаў паміж старшынёй, першым намеснікам старшыні, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта

2. Усталяваць, што падчас адсутнасці старшыні гарвыканкама, першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні і кіраўніка справамі гарвыканкама (адпачынак, працяглая камандзіроўка, хвароба) выкананне абавязкаў адсутных ускладаецца:

старшыні гарвыканкама - на першага намесніка старшыні гарвыканкама або аднаго з намеснікаў старшыні гарвыканкама па кірунку дзейнасці;

першага намесніка старшыні гарвыканкама - на намесніка старшыні гарвыканкаму, які курыруе галіну эканомікі, або дзяржаўнага служачага гарвыканкама з ліку асоб, уключаных ў рэзерв кадраў на замяшчэнне пасады першага намесніка старшыні гарвыканкама;

намесніка старшыні гарвыканкама, які курыруе галіну эканомікі - на першага намесніка старшыні гарвыканкама або дзяржаўнага служачага гарвыканкама з ліку асоб, уключаных ў рэзерв кадраў на замяшчэнне пасады намесніка старшыні гарвыканкама, які курыруе галіну эканомікі;

намесніка старшыні гарвыканкама, які курыруе галіну жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва - на кіраўніка справамі гарвыканкама або дзяржаўнага служачага гарвыканкама з ліку асоб, уключаных у рэзерв кадраў на замяшчэнне пасады намесніка старшыні гарвыканкама, які курыруе галіну жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва;

кіраўніка справамі гарвыканкама - на намесніка старшыні гарвыканкаму, які курыруе галіну жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва або дзяржаўнага служачага гарвыканкама з ліку асоб, уключаных у рэзерв кадраў на замяшчэнне пасады кіраўніка спраў.

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю раённага выканаўчага камітэта (далей райвыканкам), кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні, кіраўніка спраў райвыканкама, арганізуе ўзаемадзеянне райвыканкама з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам, ваенным камісарыятам, раённым аддзяленнем УКДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці, пракуратурай раёна, судом раёна, міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінскай вобласці Камітэта Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Слуцкім гарнізонам.

Курыруе пытанні дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць.

Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю:

  • аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;
  • аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
  • фінансавага аддзела райвыканкама;
  • аддзела па абароне дзяржаўных сакрэтаў і арганізацыі мабілізацыйнай работы райвыканкама.

Кіруе камісіямі:

  1. Атэстацыйнай.
  2. Кіруе Саветам па эканамічным развіцці раёна.
Апошняя змена 20.11.2018